Кинопарк в фейсбуке Кинопарк вконтакте Кинопарк в твиттере
Войти

Паўлюк

Паўлюк, 40 лет, Мінск, Беларусь


кратко

из последнего | все фильмы

очень хорошо
очень хорошо
очень хорошо
очень хорошо
очень хорошо
очень хорошо

Фільм не варта ўспрымаць як экранізацыю рэальнай біблейскай гісторыі Ноя, гэта іншая, тым не менш хрысціянская, гісторыя.

Галоўным чынам, гэта гісторыя пра эвалюцыю веры Ноя, якая трансфармуецца з веры праведніка ў веру грэшніка, які ўбачыў у Богу Збаўцу. На пачатку фільма Ной перакананы ва ўласнай праведнасці і бачыць у катастрофе, якая набліжаецца, суд, які аддзеліць чыстае – сям’ю Ноя і жывёлу, якая жыве, як жыла ў Эдэме – ад бруднага, г.зн. нашчадкаў Каіна. У гэты час Ной мае цвёрдую веру ў Бога – ён кажа Хаму не сумнявацца, што Бог дасць жонак і яму, і Алафету, як даў і драўніну на каўчэг. Гэта ўрэшце і адбываецца, Іла нараджае дзвюх дачок.

Крызіс веры Ноя адбываецца ў выніку таго, або адначасова з тым, як ён паддаецца на нявер’е Хама і ідзе асабіста шукаць яму жонку. Яго ўражвае тое, што адбываецца ў горадзе і яму здаецца, што ў адным з людзей ён бачыць сябе. Вера ў тое, што Бог дасць усё неабходнае, змянілася адчаем, давер да Бога змяніўся ўпэўненасцю ў тым, што рабіць усё цяпер мусіць ён сам. Спачатку ён лічыў, што павінны сам знайсці жонку Хаму, цяпер Ной кідае дзяўчыну, якую прывёў Хам, на смерць – ён прыйшоў да высновы, што яго сям’я мае місію: паклапаціцца пра жывёлу і памерці як апошнія людзі. Калі Ной зразумеў, што грэшныя ўсе, то прыйшоў у адчай – яны таксама мусяць быць асуджаныя.

У роспачы ён сам не заўважыў, як стаў на месца Бога і пачаў асабіста выносіць прысуды, вырашыў забіць дзяцей Сіма. Зрэшты, выканаць прысуду ён не здолеў. Тут цікава, як гэтая драма стала прычынай да біблейскага эпізоду з ап’яненнем Ноя.

Новая вера, вера грэшніка, нараджаецца ў Ною ў размове з Ілай. Патоп стаў не судом, а хрышчэннем, новы чалавек нарадзіўся ў Ною, Святы Дух працуе ў ім і выпраўляе яго. Тое добрае, што з’яўляецца ў ім, спыніла яго ад забойства і цяпер вяртае ў сям’ю. Праз веру Бог збавіў Ноя ад смерці.

хорошо
очень хорошо
очень хорошо
неплохо
киночтиво

«Без ума от Tiffany»: Потрясите бриллиантами

Документалистика на большом экране становится привычней и ближе минскому зрителю. До авторских изысков пока не доходит, в дело идут ленты попроще...



Пишите Нам
© 2024 redmount
мобильная версия
iPhone-версия