Кинопарк в фейсбуке Кинопарк вконтакте Кинопарк в твиттере
Войти

Марыйка

Марыя Мартысевіч, 42 года, Менск, Беларусь


кратко

из последнего | все фильмы

отлично
отлично

Выдатны Гай Рычы для сярэдняга школьнага веку (12+). Старалася ўявіць, як гэта - Рычы і 12+, а во яно як.

На мой погляд, гэты фільм карысна паказваць вумным дзеткам, бо там адначасова даставерна і займальна пераказваецца гісторыя Еўропы пасьля другой сусьветнай. Сюжэт - па сутнасьці, іранічны перыфраз WWI: саюзьнікі - рускія, амерыканцы, брытанцы і харошыя немцы змагаюцца з кепскімі немцамі - нацыстамі і прымкнуўшымі да іх фашысцвуюшчымі італьянцамі. Усё адбываецца ў дэкарацыях 1960-х, халодная вайна, але Кенэдзі яшчэ агурчык. Карацей, гэта вельмі забаўна і дасьціпна. Напрыклад, мне спадабалася, як ізяшчна ў Рычы ўсё вырашыла Брытанія. Вельмі патрыятычна зь яго боку.

А ў наступным фільме Мі-6 засылае агентаў АНКЛ у Стамбул. Магчыма, гэта будзе зьвязана з Карыбскім крызісам, бо ў Турцыі, як і на Кубе, стаялі ракеты. Адным словам, чакаю.

отлично

Здаецца, за апошнія год гэтак 5 адзіны фільм, падчас якога я смяялася ў кінатэатры. Прычым да колікаў.

отлично

Нью-Ёркская камедыя ў духу Вудзі Алена, але больш папсовая. Прыемная і незагрузная. Асабліва хочацца адзначыць Аністан, якая выдатна глядзелася ў ролі псіхаванага псіхааналітыка. Гэтае амплуа ёй пасуе.

отлично
хорошо
шедевр

Можна па-рознаму эпатаваць грамадзкасьць: пафарбаваць валасы ў сіні колер, зьняцца аголеным для фэйсбука або проста паставіць гэтаму фільму "шэдэўр" на кінапарку :)

Нармальны фільм пра каханьне, прычым добра зьняты - рэжысэру сказалі, вось, глядзі, бэстсэлер, трэба зрабіць добра, бо людзі гарантавана прыйдуць, ён зрабіў, ня зганьбіў свайго рамяства. Мне спадабалася, што ўся гэтая сада-маза тэма была пададзеная на кантрасьце - паказалі нейкі кананічны пакой у гэтым стылі, але насамрэч многія прывязваньні адбываліся ў мілых кветачкавых інтэр'ерах сьвету гераіні або ў класічных - гатэльных. Магчыма, я надта добра думаю пра аўтараў, але мне здалося, яны хацелі паказаць, што сада-маза - гэта не касьцюм для тэматычнай вечарынкі, а тып стасункаў паміж людзьмі, які мае месца не толькі калі хтосьці бярэ ў рукі бізун. Увогуле, уся заходняя культура пабудаваная на тым, што кожны з нас мае комплексы і іх трэба проста вылекаваць - і ў прынцыпе гераіня ўвесь фільм дакалупваецца да героя, маўляў, у чым твая праблема. Упэўненая, што для большасьці амэрыканцаў у фільме важна гэта, а не сэксуальныя сцэны - у кадры яны ці не. Нездарма там маму героя паказваюць так, каб мы пабачылі, як яны падобныя з гераіняй.

Ну і канешне, гэта такі вельмі дзявочы фільм, але зьняты ён для тых папялушак, што існуюць амерыканскіх рэаліях - вось я паднялася з пральні прынесла бялізну - а тут мой прынц ужо раздзеты ў ложку разам зь белым канём. Гэта як у Беларусі схадзіла ў краму па пяльмені і сасіскі, паднялася ў свой здымны хрушчык, а там таго. І таго так страсна і так доўга, што пяльмені ў пакеце расталі. А потым ён павёз яе ў катэдж на Цнянку ігд.

хорошо

Выдатны фільм, які наглядна дэманструе, што Стары Запавет - гэта эпічнае мачылава і крывавы падручнік юдэйскай гісторыі. Там можна многа чаго так экранізаваць, але большасьць сюжэтаў - унутрыгабрэйскія разборкі, якія былі б цікавыя хіба сучасным ізраільцянам, але ў ізраільскага кінематографу на такі экшн яўна ня хопіць рэсурсаў. Добра аднак, што існуе Галівуд і Амэрыка зь яе пратэстанцкай звычкай літаральна адчытваць сьвятыя тэксты.

Вельмі парадавала, што не паказвалі 40 год блуканьняў у пустэльні, уклаўшы гэта ўсё ў адну кароткую рэпліку ГГ "Наперадзе яшчэ шмат цяжкасьцяў" - ці неяк так. То была б яшчэ гадзіна экраннага часу - усе б заснулі.

Цудоўны Ісус Навін - сімпацічаскі, але, здаецца, за ўвесь фільм ня вымавіў ні слова. Але яго так упарта паказвалі, нібы ёсьць намер рабіць сіквэл.

очень хорошо

У фільме так ці іначай прагучала адна вельмі блізкая мне думка: калі мы сёння будзем бачыць ува ўсім толькі тэхналагічны бок, забываючыся пра гуманізм, то заўтра усе вайскоўцы, праграмісты, нанафізікі ды іншы авангард чалавецтва шчыльнымі радамі выправіцца пахаць палі беспілотнымі камбайнамі. Філосафы-футурысты трубяць пра гэта апошнія год семдзесят, але іх мала хто чуе. А ўжо тое, якім бокам яны там у фільме пралазяць у чорную дзірку, на мой погляд, справа дзясятая. Быў такі фільм паводле вядомай кнігі - дзеці праваліся ў іншы свет праз дзірку ў шафе, і іх там сустрэў гаварашчы бабёр. І ўсім нармальна.

неплохо
киночтиво

«Без ума от Tiffany»: Потрясите бриллиантами

Документалистика на большом экране становится привычней и ближе минскому зрителю. До авторских изысков пока не доходит, в дело идут ленты попроще...



Пишите Нам
© 2024 redmount
мобильная версия
iPhone-версия