Кинопарк в фейсбуке Кинопарк вконтакте Кинопарк в твиттере
Войти

Туляга




кратко

из последнего | все фильмы

очень хорошо

Карціна Энга Лі дасканалая, як вытанчаны кіч - і як шэдэўр з безданю сэнсаў. Тры гадзіны пралятаюць на адным подыху, нягледзячы на субтытры і дыктара (які не замінае).
Гісторыка-падпольніцкае кіно, "Карыда каханьня" - але, найперш, мэлядрама, дзе ў кожнага - мноства масак і схаваныя тайны.
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14143

плохо

Прыкры пракол, які дзіўна было чакаць ад Дэйвіда Слэйда. Ня так даўно гэты рэжысэр катаваў гледачоў жорсткай драмай "Лядзяш" (фармат "4х4"), а тут, калі спатрэбіўся хоць нейкі аўтарскі почырк...
Дарэчы, стужка ня мае нічога агульнага з бадзёрым швэдзкім кінахуліганствам "30 дзён да досьвітку" (Frostbiten).
http://nn.by/index.php?c=ar&i=12972

неплохо

У адрозьненьні ад "Мухі", "Відэадрому", "Сканэраў", цялеснай ахвяраю "Ўсходніх абяцаньняў" стаецца горад. Чырвона-чорна-белая рэстарацыя, сьлізь набярэжнай...
Так што ў крымінальнай драме фірмовы почырк Кронэнбэрга пазнавальны, хаця стужка й саступае "Гісторыі гвалту".
Хаця гвалт у гэтай карціне вы не забудзеце. http://nn.by/index.php?c=ar&i=12842

слабо

Карціну адмыслова выпусьцілі к даце 4 лістапада, калі ў Расеі сьвяткуюць правал першае спробы інтэграцыі.
Фільму можна дараваць карыкатурна-ніякія вобразы ворагаў (станоўчыя пэрсанажы ня лепшыя); можна не зважаць на дурацкі падлеткава-архаічны слэнг; можна забыць пра мёртвую (глямурна-рэклямную) карцінку й суцэльную сюжэтную эклектыку з напышлівым патасам.
Але як дараваць тры гадзіны змарнаванага часу?
...Студыя "Тры Т" Михалкова. Гэта шмат што тлумачыць.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=12727

очень хорошо

Вельмі годная біяграфічная стужка, якую варта пабачыць.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=12460

слабо

Найвышэйшая падробка!
Падробка пад фэстывальнае кіно, падробка пад жанравае кіно.
Падробка пад "духоўнасьць", і падробка... пад Міхалкова.
Падробка найвышэйшага гатунку.
А Мікіта Сяргеевіч сьціпла прэтэндуе на ролю Госпада.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=12285

неплохо

Элі Рот паспрабаваў аднавіць паджанр "мяснога фільму" (gore) - пасьля Гершэла Льюіса і Тоўба Хупэра. Першы "Хостэл" намякаў, што аднаўленьне магчыма, другі - стаўся энэргічнай дэманстрацыяй штампаў, памножаных на крывавае шкумацьцё.
А надзеі былі...
І куды цяпер далей у мясных сцэнках?
http://nn.by/index.php?c=ar&i=11690

так себе

Рамантычная нямецкая падлеткавая камэдыя.
Сацыяльна-карэктная, школьна-дыетычная (можа быць рэкамендаваная для абавязковых школьных праглядаў).
Граматнае кіно для вузкай сацыяльнай групы - падлеткаў.
На тле "рыгальных" амэрыканскіх камэдый гэты цнатлівы фільм выклікае зьдзіўленьне.
Але кінакамэдыі - ня сама ўдалы жанр нямецкага кіно.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=11260

хорошо

Шалёная сямейка на вялікім экране!...
А шкада, што Шварцнэгер не агучыў свайго анімаванага двайніка... (хаця ў дубляжы й так няма арыгінальных галасоў).
Ня думаў, што буду так рагатаць.
Дарэчы, ахвярамі Сімпсанаў сталіся "Беласьнека", "Бэмбі", Мэрылін Манро, не гаворачы ўжо пра шматпакутны Спрынгфілд.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=11106

так себе

Неабавязковая фэміністкая мэлядрама са сьвіным пятачком. Напрыканцы фільму гераіня Рычы заганарылася-такі сьвіным рылам. І на якую халеру ёй мужчыны? Для камплекту?
http://nn.by/index.php?c=ar&i=10973

киночтиво

«Без ума от Tiffany»: Потрясите бриллиантами

Документалистика на большом экране становится привычней и ближе минскому зрителю. До авторских изысков пока не доходит, в дело идут ленты попроще...



Пишите Нам
© 2024 redmount
мобильная версия
iPhone-версия