хорошо
На мой погляд, фільм не можа прэтэндаваць на глыбіню большую, чым тая, што палягае ў 2-х фразах: наконт сучаснага стану сёньняшніх 'дзетак' (у тым ліку і сваіх жа) і сучаснай закітаёванасьці (занэгрованасьці, замексіканенасьці і г.д.) сучасных Штатаў, якая, як бы яны там не паліткарэктнічалі, усёроўна хвалюе сярэднестатыстычнага англасакса.
Так, відавочна, фільм гуманістычны і, у сваёй гуманістычнасьці, даволі аднабокі. У гэтым сэнсе ён значна саступае свайму ідэялягічнаму брату American History X... Але ж, ён вылучаецца вельмі добрай гульнёй актораў... Вой! Актораў я сказаў? - Даруйце, памыліўся... актора. Рэдка калі глядзіш на экран і пачынаеш верыць, што на цябе глядзяць вочы не чарговай галізоркі, якая сёньня злачынца, заўтра герой, а пасьлязаўтра - ахвяра сэксуальнага гвалту, а сапраўды чалавека, які пражыў тое жыцьцё, што ён/яна грае. Таму, перш за ўсё, мая высокая адзнака - даніна сапраўды добра згулянай ролі Іствуда...
А што тычыцца праблемаў і пасылу (маралі) кіно, то яны настолькі ўжо добра абсмактаныя (да ўжо й не толькі амэрыканскім кінематографам), што асабліва й няма пра што разважаць - усе мы браты і сёстры, трэба суіснаваць і радавацца такому суіснаваньню, што нас узбагачае (вунь абсалютна чужыя азіяты паўсталі радней за 'блізкіх'...) і таму падобнае 'прэўкраснадушнае' жуева, якое ваяецца на карысьць Грамацтву, заўжды прахадны матэрыял. Толькі не менш заўжды неяк цяжка забыцца на адзін прынцыповы момант. Нягледзячы на тое, што героем падобных Гісторый заўжды паўстае канкрэтны чалавек, у рэальным жыцьці ўсё адбываецца вой як не па кіношнаму: і кітайцы не такія кісы, і дзеўчыны не такія прыгожыя, і людзі, будзем шчырыя, не такія... людзі...
А там, дзе Грамацтва убер алес, заўжды губляецца як раз канкрэтны чалавек, дзесьці паміж 'прэўкраснадушнымі' слоганамі й варожай абыякавасьцю (пакуль не зайшлі на газон твайго уласнага сьвеціку)...
Але ж, агульны мой вердыкт, падцьверджаны высокай адзнакай, - хфільма вартая прагляду, пазытыўная па свайму ўздзеяньню й 'пасьлясмачча'...
Прыемнага ўсім прагляду,
Shade.
З.Ы. Як можна казаць пра нечаканы канец, калі гэта было настолькі відавочна?... Да гэтае думкі ўвесь фільм гледач і падводзіўся... Кхек!
хорошо
Жыве неанатуралізм!
Ішоў на гэты кін, 'рыпячы душой', бо крыху прадухільвалі перасьцярожваньні наконт 'акіянаў крыві й гвалту', а гэта не зусім тое, чаго жадаеш напрыканцы цяжкага працоўнага тыдня, напрацягу якога плянамерна падсмажваецца чарговы кавалачак тваёй душы...
Але, у рэшцэ рэшт, усё апынулася зусім не так блага: за выключэньнем 2-3 спадароў мужчынскай арыентацыі, якія амаль увесь сэанс амаль падстрокава камэнтавалі кожны кадар, што іх пільныя вочы назіралі на экране ('мля! он ее укусіл’, ‘втрой раунд’, ‘смотрі не захлебнісь')... <Ну што ж, такое здараецца нават у Цэнтар-Відэа>… Увогуле, кін адбыўся дастаткова неблага (не апошнюю рголю адыграла запаветная баклажка з 250 мл добрайнастройкі <чытаць усе літары, каб не было розначытаньня>)...
Што можна сказаць агулам… спараду вычварэнцу-аматару-калекцыянеру вампірскіх стужак?.. Калі вы аматар клясычных коппалаўска-олдманаўска-пітаўскіх вампіраў і тыльке, – не глядзіце... Калі вы аматар гома-twilight-аўскіх вампіраў і тыльке, – таксама не глядзіце... Не глядзіце таксама, калі не любіце гвалту і мінімальнага выгляду крыві на экране (хаць, шчыра прызнацца, запужваньні апісаньняў кіны, хаць і карэйскай, былі ЗНАЧНА перабольшаныя.. у параўнаньні, напрыклад, са спачуваньнямі спарадам помсты... кхе! Та лянна... гэта іншая гісторыя)... А вось калі вы, раптам, вампір-постмадэрніст, а шчэ лепей, азіяцкі вампір-постмадэрніст (бо сцэны 'дарослага' характару, што тутай спрачаюцца за першыньства са сцэнамі смактаньня, – а дзеўчыны (*та будзе табе* - 1-а дзеўчына, ды й то нейкая неваразная для шчырага беларускага вока) запасуюць), то гэта вашы кін...
На сам рэч, і сам і гледачы (улічваючы шматслоўных асобаў мужчынскага полу) пэўны час увогуле зьдзіўляліся, кшталту: 'а калі ж ужо жахі-та пачнуцца' (бо хфільма пазыцыянавался, як жудасныя жахі), так гэтых жахаў і не дачакаліся, але пасьмяялсія (прынамсі я) неблага...
Адно мяне зьбянтэжыла!... Дзьзесьці на палове флянцы (кгме... на палове фільму), калі гераіня пачала казаць, што нібыта яе фізычна гвалтуе муж і падбіваць ГГ на забойства, мяне зрэшты прарвала і я, раптоўна выгукнуў: 'Дык гэта ж Тэрэза Ракен'... І потма дзесьці гадзіну сядзеў, саромеючыюся глянуць навокал, бо вядома ж, любы здагадаецца пра такую відавочную алюзію (трэ закрэсьліць - сюжэтную адаптацыю)... Але ж толькі напрыканцы сэанса я зразумеў (з сумам і жалем), што дарэмна саромеўся, бо Заля для гледачоў (калі б і прагучаў), застаўся б толькі неправільным вымаўленьнем прадукту выпальваньня драўліны... (Дай божа, да якога
першую палову так напружана маліўся вампірэц), калі я памыляўюся...
Карацей, ніколі не глядзіце напрамкі, ніколі не асуджайце адразу ж, і ніколі не падпісвайцеся на незразумелыя эксперыменты ў стромных клініках...
Прыемнага вам прагляду,
Shade
очень хорошо
Будучы гатовым з'есьці амаль усё з ляблай Marvel, магу сказаць, што і дадзены прадукт з'еў абсалютна нармальна. Нат ядэрная бомба, якую герой сабраў зь мэталалёму і брудных шкарпэтак у кантэксце супэргеройству не выглядае чымсьці экстраардынарным. Такія яны супэргероі: вунь, чавек-павук па сьценках карабкацца можа.
Канешня, нічога экстраардынарнага мы тут не пабачым, да і сам ЖЧ не настолькі добра ў нас вядомы (не прадавлі ў нас гэтыя коміксы); часм крыху сумнавата робіцца. Але ж, прадукт адпавядае сваёй заяве й мэту сваю рэалізуе. Таму, вердыкт - яшчэ адна экранізацы коміксаў Марвэл. І не самая благая.
Прыемнага вам прагляду,
Shade
хорошо
Чарговая сярэдненькая экранізацыя прэўкрасных твораў Льюіса пра Нарнію.
Калі падумаць, то больш нічога дадаць і не хочацца.
Ну, у прынцыпе, не блага зьнята. Ну акторы сымпатычныя... Ну... А бадай што і ўсё...
Карацей, ад самога Льюіса засталося хіба не больш чыі ад Эслана ў Нарніі гэтага часу.
Казка пра тое, што сталеньне (пераходжаньне ў дарослы сьвет адбываецца вельмі хутка)... У дачыненьні да дазенага кіно - нажаль, экстрэмальна хутка :(... Бо малавата мона там было пабачыць казкі й дзяцінству.
Але ж, усёроўна Нарнія...
Прыемнага вам прагляду,
Shade
так себе
Выхаваўшыся на Трох кітах галівудскага кінематографа (Назад у Будучыню, Зорныя войны ды Індыяны), чакаўшы дадзены кін з самых першых хвілінаў пасьля таго як пагледзіў 1-я тры фільмы (прыкладна 14-15 год), сур'ёзна разглядаўшы ў перадунівэрсытэцкія часы магчымасьць пайсьці на археалёгію,... ніколі не мог сабе нат і ўявіць, што скажу пра дадзены кін: 'Якое рэдкаснае Г!
Зразумела, што год ад году галівудская прадукцыя робіцца ўсё больш і больў тупой (ва ўсіх сэнсах), былі спадзеўкі (да што там спадзеўкі - шчырае перакананьне), што Індыяну дадзеная тэндэнцыя абміне. Але ж, нажаль, спадзеўкі не спраўдзіліся :(((
Падавалася б, не трэ нічога экстраардынарнага (зрабіце шчэ адзін кін пра старога-добрага Джонса). Але ж тое, што наваялі... не хапала хіба толькі вампіраў і зомбі (а так, усё астатняе было).
Зразумела, што Джонс заўжды быў мацнейшы, разумнейшы і астатнія -шы за іншых людзей... але тое, што наваялі - ну тут нат жалезнаму чалавеку цяжка прыйшлося б (калі ён у скафандры, дарэчы).
Згубіўся (цалкам) той элемент, які заўжды падкупаў (прынамсі мяне): элемент здагадкі: калі герой цяміць нешта, а не ставіць гледача перад фактам - 'гэтым надпісам 5-6 тысяч год', ледзь зайшоўшы ў пячору...
Карацей, пайшлі мы - фанаты Індзі - на чацьветры кін, а выйшлі - засмучаныя й расчараваныя... Хаць, канешня, для справядлівасьці трэ сказаць, што відовішча хапала. Але ж, Індзі ніколі не ставіў відовішчнасьць на першае месца...
Прыемнага вам прагляду,
хорошо
Забаўная экранізацыя забаўнага твору.
Пра рэчы, традыцыйна высокія, містычныя, кажацца попытавай мовай.
Высокай мовай кажацца пра рэчы попытавыя.
З такім поглядам на сьвет сапраўды магчыма аб'ездзіць усю галяктыку, а прэзідэнт можа выглядаць так, як мы гэта бачым (+ даведзеная да свайго лягічнага заканчэньня йдэя янусу).
Дэпрэсыўны робат - а хто з нас не адшукае частку яго ў самі сабе і, канешня спадары ворганы, зь якімі мы сутыкаемся, нажаль занадта часта. калі ўлічыць, што Зямля - толькі адна з тысячаў плянэтаў дзіўнага сусьвету.
Пасьля прагляду, дарэчы зразумеў, чаму я так негатыўна ставіўся да мышэй і, канешня, заўжды было б супэр мець пад рукой у-душу-улязэр...
Ну што тут скажаш... Трэ глядзець...Неабавязкова, канешня, на шырокім экране. Дома. на любімай утульнай канапе нічым не горш, і адчуваеш сябе значна больш небясьпечна... алоўнае каб побач ляжаў рушнік... :)
Прыемнага вам прагляду,
Shade
неплохо
Фільм пра жорсцкую савецкую рэчаіснасьць часоў самага махровага застою.
Совеасаблівы, непадобны на магістральнае савецкае кіно (нат і тагачаснае).
Фільм, што яшчэ больш нетыпова, пра моладзь і, што ўжо зусім не тыпова, пра моладзь спэцыфічную, пра моладзь андэграўдна.
Гэта гісторыя ледзь не ў патэтычнай хвалі 'раззлаваных маладых', гісторыя адначасова трагічная й трагікамічная, таму што ўсе маладыя рана ці позна альбо сталеюць, альбо паміраюць.
Глянуць варта, але, канешня, кіруючыся выключна настальгіяй, адсутнасьцю часу і прафесійнай цікавасьцю.
Прыемнага вам прагляду,
Shade
отлично
Бываюць такія фільмы, якія ўражваюць, нягледзячы нат на тое, што перад праглядам прыкладна ведаеш, на што ідзеш. Дадзены фільм з гэтага шэрагу.
Фільм не адначасова незахапляльны (ніякіх касьмічных разборак, ніякага манёяцкага трылеру) і ўсёроўна 2 гадзіны пралятаюць як імгненьне.
Фільм пра жыцьцё, нягледзячы нат на тое, што пачынаецца ён фактычна з просьбы герою пра сьмерць і сканчваецца сьмерцю герою.
Фільм надзвычай статычны (нягледзячы нат на спробы рэжысэру крыху скасаваць непазьбежна гнятлівае пачуцьцё нямоцы, нематы ды імабільнасьці пры дапамозе ірваных рухаў камэры) і, у той жа час, вельмі дынамічны (дынамічны ўнутраняй дынамікай і спарадычнымі флэшбэкамі).
Фільм адначасова і праўдзівы (створаны ён на аснове сапраўднай трагедыі сапраўднага чалавека) і адначасова падманвае нас, таму што і ён і ягоны герой выходзяць за межы звычайных людзей. у рэчаіснасьці не так, як у кіно, у рэчаіснасьці вакол цябе не будзе столькі прыгожых і чумлівых людзей, якія штосэкунду будуць імкнуцца выказаць табе сваю падтрымку.
Фільм адначасова пра еднасьць людзей (пра тую еднасьць, якая ўзьнікае ў памежнай сытуацыі, расьцягнутай на часы, дні, тыдні...) і пра адзіноту (пра татальную адзіноту чалавека ў гэтым сьвеце, якую (і асабліва ў такой сытуацыі) немагчыма схаваць нат самымі прафесійнымі рэжысэрскімі задумамі.)
Мы ўсе нібыта матылькі ў сваіх скафандрах. Трэба толькі зрабіць крок, разрэзаць тоўстую тканіну, выйсьці са сваёй капсулы насустрач сьвету і астатнім людзям. Калі гэта атрымалася у, у прынцыпе, звычайнага чалавека ў настолькі трагічна надзвычайнай сытуацыі, - што ж казаць пра ўсіх астатніх...
Гэта жадае сказаць нам рэжысэр, фільм... Але ж мы, нажаль, ведаем, што гэта ўсяго толькі фільм, мы памятаем пра гэта і, адразу ж па выхадзе з кінатэатару наноўку пагружаемся ў сьвет, які, у лепшым выпадку, абыякавы да нас; мы сутыкаемся (у прамым і ўскосным сэнсе) зь людзьмі, якім мы не патрэбныя і якія, што хаваць, непатрэбныя нам. За рэдкімі шчасьлівымі выключэньнямі, мы нікому не патрэбныя ў гэтым сьвеце настолькі, каб сапраўды хацелася жыць і вылазіць са свайго скафандру...
Таму, пра ўсёй моцы і унутраняй прыгажосьці дадзенага фільму, прыватна мне ён падаўся чымсьці не болей, як вельмі добры (я рэдка якому кіно стаўлю 9) сьветлы кавалак спробы прымусіць нас прачынацца з раніцы з пачуцьцём ... ну калі не радасьці, то хаць бы трываласьці...
Дадзены фільм, безумоўна, палімізуе з гішпанскім філасофска-этычным трактатам Аменабра 'Морам унутры'... І мне, прыватна, гэты фільм падаецца значна больш блізкім да сапраўднага жыцьця
Хто ведае, якія б літары пачаў дыктаваць герой Матылька праз 2,3,5,10... год, калі б яму так не пашанціла напрыканцы...
Прыемнага вам прагляду,
Shade
отлично
Фільм адназначна спадабаўся.
Калі паспрабаваць ахарактаразаваць яго неяк інтэгральна, то першае, што прыходзіць у галаву, - сярэднявечнае папуры, замешанае на творчасьці Шэксьпіра ды Сэрвантэса.
Не прыходзіцца нат і казаць, што без мінімальнага веданьня творчасьці слупоў літаратуры Адраджэньня немагчыма атрымаць ад фільма тае задавальненьне, якое ён, і сапраўды, выклікае.
Як і заўжды, ёсьць пэўныя недарэчнасьці, кшталту:
рука ў сэрвантэса павінна была быць. Проста яна была паралізаваная пасьля бойкі пры Лепанта. Нічога не было сказанае пра ягоны даўгі палон, які, безумоўна, умяшаўся ў ход ягонага жыцьця.
Шэксьпір, які на сам рэч выглядае крыху маладзейшым за свой 'сапраўдны' гістарычны ўзрост (хутчэй за ўсё ў кіно пададзены час дзесьці паміж 1596-1603, калі Шэксьпіру было 30-37 год) пісаў трагічныя творы і да сустрэчы з Сэрвантэсам (можна прыгадаць і гістарычныя кронікі ('Генрых VI', 'Рычард ІІІ') і, канешня, 'Рамэа ды Джульету'), таму аўтарская задума (дарэчы цікавая) пра тое, што геніі навучылі адзін аднога камічнаму і трагічнаму не зусім спраўджваецца.
Можна шукаць і іншыя ляпы, але ж, хіба каму гэта патрэбна? А вось што патрэбна, дык гэта ісьці й глядзець гэтае лёккае, вясёлае й насычанае літаратурнымі алюзіямі кіно.
Сапраўды раю, не пашкадуеце... Толькі, спачатку, варта перачытаць 'Дон Кіхота' Сэрвантэса ды санеты і камедыіі Шэксьпіра.
Прыемнага вам прагляду,
Shade
хорошо
Інтэрфільм Усход….
Ершае, што варта адзначыць, – гэта тое, што гэта не кіно, таму і крытэры ацэнкі яго зусім іншыя. Гэта кароткія, нат не гісторыі, зрэзы жыцьця. Яны самыя розныя:
– глыбокія:
* пра мужыка, які ўсім жадаў паказаць свае гіпэр-прыгожыя зубы: трагедыя адзінокага чалавека ўвогуле;
пра двух жанчынаў, увесь дзень якіх круціцца вакол таго, зь кім павітаецца * чалавек на ровары: трагікамедыя нашага жыцьця ўвогуле;
– забаўныя:
* пра сонейка, якое так жадае ўсім паказацца і ад якога ўсе так хаваюцца
* пра аматара гвалту, які, усёж-такі, паспрыяў стварэньню цэлай сям’і вожыкаў
* пра сьпячую дзеўчынку, якую не пабудзеў нат пацалунак сымпацягі-каня (асаблівы рэспект вядзьмаряскаму пыласосу)
– травяныя:
* яйкавая гісторыя: тут няма чаго казаць…. Мона толькі зайздросьціць рэжысэру (яе яе торкае)
* пра тое, як трэ чысьціць бульбу: no comments
– усе астатнія: яны т.с. нігога (напрыклад тое, чым можа скончыцца пабудова птушынага гатэлю, ці як глядзець кіно па-турэцку…)
Карацей, вердыкт: цікава? – так; забаўна – месцамі нат вельмі; трэба глянуць – а вось тут кожны адказвае сам. Адное скажу, аматарам незвычайнага адназначна прыйдзецца да спадобы.
Прыемнага вам прагляду,
Shade