отлично
шедевр
Ня мой любімы фільм Хіча, але крыху сьмешна чытаць пра састарэласьць. У 99,0% выпадкаў сучасныя фільмы нават і блізка не падбіраюцца да дасканаласьці Psycho. Шкада, што некаторыя ня могуць гэтага разгледзець. напэўна, гэта прыблізна тыя ж людзі, што лічаць "Артыста" добрай стылізацыяй пад нямое кіно. Ну і рымэйкі, безумоўна, таксама вельмі далёкія па ўзроўні. Адзінае, што псуе асалоду ад прагляду - тое, што гэтая стужка мне ня надта блізкая; затое ў Хічкока ёсьць "Галавакружэньне", "На поўнач праз паўночны захад" ды іншыя фільмы, якія я прылічыў бы да ўлюбёных.
слабо
очень хорошо
шедевр
Мярэжы інстынктаў, мовы, засвоеных архетыпаў і чаканьняў грамадзтва так шчыльна ахутваюць чалавека, што ён мала адрозны ад лябараторнага пацучка. Алэн Рэнэ стварыў фільм дзесьці паміж усім гэтым, паміж выяваў, успамінаў і навуковых тэорый, і патрапіў у няўлоўную прастору, дзе, здаецца, толькі і магчымая свабода волі і творчасьці.
так себе
очень хорошо
Ларс прадае канец сьвету на фоне швэдскіх краявідаў з маёнткам і стайнямі, з полем для ґольфу на 18 лунак, нікому не патрэбным вясельлем і рознага кшталту дзівакамі, бо гэта:
1) прыгожа (ґлямурна-рэклямны ўступ у slow-mo і пад музыку Ваґнэра);
2) вырашыць Вашыя псыхаляґічныя праблемы (нават калі Вы гістэрычка і капірайтэр);
3) пазбавіць нарэшце сусьвет ад людзей ды іншай мярзоты.
Самае дзіўнае, пасьля прагляду пачынае здавацца, што людзі не такое ўжо лайно.