отлично
шедевр
Шчыра кажучы, вельмі спадабаўся! І калі сёньня прачнуўся - першая думка была менавіта аб гэтым фільме.
ужасно
очень хорошо
30 дзён ночы... Добрая назва для фільма, жанр якога "перажыць жах". Вось толькі мае рацыю дадаць да назвы жанру фільма яшчэ такі допіс - "камедыя". Насамрэч, даволі шмат прышпільных момантаў, якія дапамагаюць гледачам разам з героямі гэтай стужкі перажыць 30 дзён. Дзякуй прадзюсерам, што яны не зразумелі літаральна назву кінастужкі, таму паказваюць моманты, якія адбываліся ў першы дзень, далей 18-ты дзень, потым 27 (калі не замінае памяць) ну й нарэшце апошні, трыдцаты, дзень.
Чытаючы водгукі на розных тэматычных бачынах, я сутыкаўся з тым, што людзі часьцей за ўсё крывяць морду ды пішуць, кшталту "нецікавы фільм, нясьмешны і ўвогуле, сцэнарысты павінны выпіць йаду". Што можна казаць пра гэтых людзей? Спадарства, калі Вы глядзіцё толькі элітарнае кіно, навошта хадзіць на стужкі, якія зняты па коміксу? Й потым, здаецца, што ў Беларусі прыхільнікаў коміксаў усяго некалькі адсоткаў... астатнія чытаюць толькі Дастаеўскага, Талстога, Каэльё і г.д., падобную літаратуру. Жыве Беларусь! Жывуць Коміксы!
Галоўны герой, Эвэн (Eben Oleson) спадабаўся адразу, бо яго граў актор Джош Гарнэт (Josh Hartnett). Аналягічна спадабалася й Стэла (Stella Oleson) - яе грала акторша Мэліса Джордж (Melissa George). Фільм пачынаецца з таго, што шэрыф (а гэта праца Эвэна) разглядвае на снезе аплаўленыя рэшткі далікажакаў. Гэта ўжо напружвае атмасферу (але чамусьці далікажак шэрыфа цалкам працоўны, аднак ўвесь фільм аб ім ня было й слова), жорсткае забойства сабакаў гэтаму дапамагае.
Чамусьці ўвогуле фільм нагадвае "Нешта" Джона Карпентэра: мяне гэтае пачуцьцё не адпускала амаль да сканчэньня фільма (мабыць сьнег, ізаляцыя ад зьнешняга сьвету дае сілы гэтаму пачуцьцю). Вампіры (у коміксе Nosferatu) выглядалі б даволі звычайна, калі б ня іхняя штучная мова (зразумела мова прафесара Толкіена куды складаней й нават ня трэба параўноўваць) ды іхні спосаб размовы.
Што яшчэ казаць? Фільм увогуле трэба бачыць, бо ён цікавы ды займальны, але адразу папярэджваю, калі Вы прыхільнікі толькі элітарнага кіно й толькі вышэй узгаданых пісьменьнікаў - абавязкова ігнаруйце запрашэньні праглядзець дадзены фільм! Жадаю цікавага прагляду!
p.s. Разачараваў канец фільма, я б зрабіў яго інакшым!
хорошо
Действительно, фильм впечатляющий. Поначалу был удивлён "живым" голосом, но к середине уже не замечаешь этого.
Ощущение от фильма такое, как будто режиссёр решил, что лучше пускай зрители додумают, что случилось дальше с главным героем, и поэтому мучает простая неопредленность в судьбе героя. :)