Комедия / Драма / Мелодрама только с 16 лет
Дрезден, Восточная Германия, 1961 год. До возведения Берлинской Стены остаются считанные недели. Компания модной богемной молодежи собирается в ночном клубе «Красный какаду» послушать музыку и потанцевать рок-н-рол. Но тучи сгущаются и жизнь в ГДР становится все мрачнее. Власти начинают все туже закручивать гайки, а спецслужбы начинают всерьез интересоваться группой слишком вольно себя ведущих молодых людей...
Ну, со Стилягами я бы не сравнивал, фильмы, несмотря на схожесть тематики, абсолютно разные. Хотя, первые минуты ну совсем заставляют усомниться в честности российских сценаристов )
Хороший фильм, правда общая идея малость размыта по общему количеству эпизодов и событий, так что до самого конца практически непонятно, а о чем все-таки фильм - о любви, или о штази, или обо всем вместе.
Несмотря на явное превосходство "Гуд-бай Ленин" и "Жизнь других", все-же фильм к просмотру рекомендую.
«Добро пожаловать в трипперную компашку»,- как-то раз приветствовала главного героя его муза.
Секс и трагедия Берлинской стены — вот 2 кита современного немецкого кинематографа. «Гудбай, Ленин» — действительно прелестный фильм, а вопрос там поднят, сами знаете, какой. «Красавчики», оба, запомнились скорее внушающим уважение по раскомплексованности подходом к экранизации сексуальных «инцидентов», чем сюжетной линией.
«Красный какаду» воплотил в себе всё вышеперечисленное:)
Актерский состав не раздражал, даже радовал. Режессура и сценарий хороши. Так что этот 2ух-часовой фильм оказался динамичным по развитию сюжета и иногда даже остроумным.
P.S. Не совсем корректно расставлены акценты: рок-н-ролл в 60-ые запрещался не только в социалистическом лагере. Вспомнить хотя бы «Рок волну», а уж более капиталистической страны, чем Британия, во всей Европе в те годы было не сыскать.
Яшчэ азін фільм у калекцыю нацыянальных версій "сэксу, драгзу і ракенролу". Стужка становіцца ў адзін шэраг з вельмі някепскім чэскім м'юзіклам Šakalí léta (1993), а таксама з хітамі мінулагодняга пракату "Стиляги" (2008) ды "The Boat That Rocked" (2009) . Усе чатыры фільмы аб'яднаныя агульнай тэмай: пачатак 1960-х, моладзь у яркіх апранахах збіраецца, каб мірна патанчыць новамодныя танцы, але злая Дзяржава з усіх сілаў душыць вольналюбства і новыя культурніцкія павевы. Усё гэта ў той ці іншай ступені суправаджаецца песнямі і танцамі, уласцівымі старай добрай эпосе "бітнікаў". У залежнасці ад суворасці рэжыму (брытанскія кансерватары, чэхаславацкія і ГДРаўскія сацыялісты, савецкія камуністы) фільмы заканчваюцца тым ці іншым чынам. Кожны фільм базуецца на рэальных падзеях, ці, хутчэй, на легендах, звязаных з гэтымі падзеямі.
Падчас прагляду ў мяне нарадзілася моцнае падазрэнне, што стваральнікі расійскіх "Стылягаў" здорава падгледзелі ў немцаў ідэю для фільма. У "Чырвоным какаду" завязка адбываецца наступным чынам: малады мастак Зігфрыд Молер, які прыехаў у ГДРаўскі Дрэздэн з вёскі, вяртаецца з плэнэру ў парку (на якім, зрэшты, ён, насуперак эстэтычным перакананьням сацыялістычных творцаў, маляваў шкілет гускі, а не краявіды Саксоніі), і па дарозе трапляе на паляну, дзе гуртуюцца ўсходненямецкія "стылягі". апранутыя яны значна сціплей за расійскіх "калегаў" - але кожнага з іх фолькспаліцаі могуць зацягнуць у пастарунак, бо на моладзі джынсы ды кашулі, прывезеныя кантрабандай з Заходняй Нямеччыны. І сапраўды, мае месца жорсткая і крывавая аблава; Зігі дапамагае ўратавацца новай знаёмай па імені Луіза, якая - вы не паверыце! - не можа хутка ўцякаць, бо кульгае. Неўзабаве да Луізы далучаецца муж, і пара расказвае Зігі пра існаваньне клуба "Чырвоны какаду", дзе можна патанчыць пад заходнюю музыку. Закахаўшўыся ў Луізу, Зігі робіць усё, каб стаць сваім у клубе... Лета 1961 году, да 13 жніўня, калі ў Бэрліне пабудуюць Мур, застаецца ўсё менш часу.
Вядома ж, расійскія "Стылягі" пайшлі сваім шляхам, гэта яскравы атмасферны м'юзікл. У пабачаным мной фільме заходнія павевы - адно фон для вельмі характэрнага ў нямецкай сучаснай культуры заглыблення ва ўласную мінуўшчыну ды спляцення з дапамогай мастацкіх сродкаў у адно цэлае разрозьненных, здавалася б, падзеяў. У гэтым плане характэрным эпізодам ёсць... сцэна п'янага сэксу на кухні. Нам паказваюць парачку "ў працэсе". Раптам з кухоннай радыёкропкі азываецца дыктар, які нагадвае слухачам аб страшнай бамбёжцы Дрэздэна саюзнікамі 13-15 лютага 1945 г.: шмат жыхароў гораду тады згарэла зажыва, сляды страшнай трагедыі відаць і дагэтуль. У гэты момант з п'янай распуснай паненкі спаўзае "стыляжная" сукенка, і мы бачым на яе целе даўнія страшныя рубцы ад апёкаў.
Мілосныя трохкунікі, узаемаадносіны герояў са Штазі ды іншыя абавязковыя атрыбуты жанру пакідаю без падрабязнасцяў, каб не сапсаваць чытачу кінапрагляд. У фільме - і на гэта робіцца галоўны акцэнт - мы можам пабачыць самыя розныя погляды на сацыялізм у ГДР. Мастак Зігі, якому, нягледзячы на сялянскае паходжанне, не дазваляюць паступаць у Акадэмію мастацтваў, лічыць, што з гэтай краіны як найхутчэй трэба валіць. Паэтка Луіза, якая піша надта "дэкадэнцкія" вершы і ўкалвае на вінзаводзе, каб працай дамагчыся права ўступіць у Саюз пісьменьнікаў, перакананая, што трэба заставацца і будаваць сваю дзяржаву, сацыялізм з чалавечым тварам.
Адсутнасць песень ды скокаў (за выняткам убойнага нумару - танца "Wostolotschka", які ў "Чырвоным какаду" танчаць у гонар запуску савецкага спутніка) у стужцы кампенсаваная іншымі бонусамі: напрыклад, паказана, як адбываўся пераход мяжы паміж заходнім і Ўсходнім Берлінам да жніўня 1961 году. Каб зразумець некаторыя моманты фільма, трэба добра знацца на гісторыі паваеннай Нямеччыны. "Дзе Луіза і Волі?" - пытаюцца ў фільме. - "З'ехалі на выходныя ў Баўцэн" - паступае адказ. І сапраўды, Баўцэн - горад блізу мяжы з Чэхіяй, цэнтр серба-лужыцкай культуры, куды ў ГДР любілі ездзіць на выходныя сем'ямі. Але ж у тыя часы ён быў вядомы найперш як месцазнаходжаньне турмы строгага рэжыму для палітвязьняў. І таму "паехаць на выходныя ў Баўцэн" у ГДР - гэта як "схадзіць у паход на Калыму" ў СССР. Такіх момантаў "для пасвечаных" у фільме хапае, але, спадзяюся, яны не пазбавяць прыемнасці гледача, які іх не заўважыць. Асабліва рэкамендуецца тым, каго зачапілі фільмы "Good Bye, Lenin" (2003) і "Leben der Anderen" (2006) - у працяг тэмы.
http://novychas.org/blogs/maryjka/%D1%87%D1%8B%D1%80%D0%B2%D...
Отзыв был изменен 3 раза, последний — 18 января 2010, 23:00
очень на российских "Стиляг" по ощущениям смахивает.
неплохой фильм
Документалистика на большом экране становится привычней и ближе минскому зрителю. До авторских изысков пока не доходит, в дело идут ленты попроще...