хорошо
Адзіны зь фільмаў у гэтым КІНАфармаце, у якім няма суіцыду прамога ці ва ўспамінах. Наогул, самы сьветлы й вясёлы фільм з лістападаўскай чацьвёркі.
Фільм чэскі і гэта бачна ва ўсім, фінал нават вельмі нагадвае рэкляму піва. Вельмі кранае час вайны: з аднаго боку адзінства чэхаў супроць немцаў (Яна нават выганяюць з працы ў рэстаране за раман зь немкай - "Пан Дытэ, Вы дрэнны чэх!"), а зь іншага - аўтар па поўнай кпіць з ідэалёгіі нацыянал-сацыялізму, асабліва зь ягоных ідэй на конт роду чалавека.
Прыемна было правесьці гэтыя дзьве гадзіны.