очень хорошо
Здаецца, з гэтай карцінай "Беларусьфільм", нарэшце, падымаецца з магілы. "Масакра" не для гледачоў высакалобых (і нудных) карцінаў - бо нізавы жанр: жахі, смех, меладрама (што можа быць надрыўней за безнадзейнае каханне пекнай дзяўчыны да згубнай пачвары?).
Але чыпсаеды таксама будуць абураныя: гэта жанр з некалькімі паверхамі. Стужка для заўзятараў еўрапейскага жанравага кіно - і не на адзін прагляд.
слабо
Нуднаватая сага са сціплымі - як галоўная гераіня - мастацкімі вартасцямі. Але - няма квіткоў. У залі - апладысменты ад сцэнаў і простых, як пяць грошыкаў, фразачак.
"Прыцемкі" - падлеткавая мыльная опера, замаскаваная пад фільм жахаў. Ну, мыльныя оперы заўжды папулярныя: А што ён сказаў? А што яна падумала? А што ён сказаў на тое, што яна падумала? І абсмоктваюцца ўсе гэтыя дэталі доўга, шчасна й радасна. (Хаця не маю нічога супраць мыльных операў. Такі жанр ёсць).
Стваральнікі фільму (і кнігі) - бясхітрасна адгадываюць жаданні дзяўчынак, як саладжавыя містычныя героі, што чытаюць думкі заснулай Бэлы. Ударная сцэнка для глядачак: мускулісты Джэйкаб сагравае Бэлу сваім целам, у той час, як арыстакратычны Эдвард распавядае, што без гераіні не можа жыць (ён, у прынцыпе, ужо памёр, калі хто не ў курсе).
Адгаданыя (нескладаныя) жаданні расфасоўваюцца і раздаюцца ў раздроб і оптам.
Але мяне засмучаюць колькі момантаў. Усе ўздыхі, нюні, сліні і бойкі, насамрэч, <a href= http://nn.by/?c=ar&i=40543 >круцяцца вакол пустога месца. А любоўныя мары гераіні - ветлы самагіпноз і смерць</a>.
Чамусьці лічыцца, што любыя мары - гэта заўжды хораша. Гэта рамантычна. Над гэтым варта паплакаць, паплакаць і яшчэ раз паплакаць.
Прабачце, над любымі марамі? Нават такімі беднымі? І такімі няўцямнымі?
Не, у класічных хорарах дабро заставалася дабром, а зло - злом. У пазнейшых стужках - зло было татальным, але заставалася злом.
Але "Прыцемкі" - гэта не класіка. Гэта - мыльнаопернае шчасце, закліканае ўсё ацукерыць.
Дзёгцю мне, дзёгцю!